✨Сустрэчы дыялог-клуба "Міжрэчча" вяртаюцца!✨ Першая ў Новым годзе адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея. Вас чакаюць шчадроўныя ды калядныя песні, вершы, чытанні, аповяды і ўспаміны. 📅11 студзеня (пятніца) 2019 г., 18:00 💰1 р. 50 к. 📌філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля) ☎8 (0232) 75-88-86 Калядны перыяд на Беларусi - час надзвычайных падзей. Тым цiкавей, што яднае ён усе слаi грамадства. Самы нерэлiгiйны чалавек знойдзе ў сыходзе каляндарнага года момант узнёслай велiчнасцi, а сустракаць новы год будзе з пераможнай надзеяй. Тым болей той, хто iмкнецца духоунае аснаванне жыцця ўважаць за прыярытэт. Амаль месяц доўжыцца на шматканфесiйнай беларускай зямлi святочны час. Не мароз, не сцюжа, не замёты снегу не перашкода для радасцi, шчырых падарункау, дабрадзейных учынкау. Нездарма, у гэты чароўны час здараюцца неверагодныя цуды. Удзельнiкi клуба "Мiжрэчча" прапануюць за вiхурам святаў не забыцца галоўнага. Той касмiчнай падзеi, якая нябачна змянiла ход гiсторыi. Нараджэнне Хрыста ў вiфлеемскай пячоры абудзiла не болей дзясятка чалавек. Праз стагоддзе вучнi Сына Божага i паслядоўнiкi Евангелля ўжо жылi ва ўсiх галоўных антычных гарадах. "Хрыстос нарадзiўся на вашым двары"... - спяваюць калядоўшчыкi зычучы гаспадарам дабрабыту i плёну. Так бiблейская гiсторыя становiцца часцiнаю народнай культуры славянаў. Сыходзяцца дахрысцiянская народная мудрасць i хрысцiянскi гнозiс, адкрываючы новую старонку цудаў. Слухай, удзячны чалавек, якiм складам прамаўляе Бог новыя адкрыццi. Далучайся, прыносячы свае хвалы. Самае месца для спеваў, вершаў, апавяданняу, успамiнаў, "случаяў iз жызьнi". Любы, хто хоча, можа прынесцi на сустрэчу свае прамовы-падарункi. #vetkamuseum #ветковскиймузей #веткаўскімузей #філіялветкаўскагамузея #Гомель #дыялогклуб #міжрэчча